Сіноптыкі: Адліга прыйшла толькі на дзень
Пацяпленне ў Беларусі працяглым ня будзе. Ужо 10 снежня прыйдзе мароз: ўначы тэмпература будзе -3…-10, удзень -1…-8, чакаецца парывісты вецер і завея. Да выходных вецер сціхне і будзе ўмерана марозна. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава:
Фядотава: "У надыходзячыя выходныя дні, па прыблізных разліках, тэмпература паветра ўжо цягам сутак будзе знаходзіцца ў межах 5-13 градусаў мароза. Дзе-нідзе па паўночным захадзе пры праясненнях да -15...-18 будзе ахалоджвацца паветра ў начны час. Удзень пераважна -5…-13. Толькі ўдзень у нядзелю па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці невялікі мароз -2…-5. Пры гэтым месцамі будзе невялікі снег".
Дарэчы, сіноптыкі кажуць, што паводле папярэдніх прагнозаў ў дзень выбараў, 19 снежня, утрымаецца зімовы характар надвор’я - са снегам і адчувальным марозам.