Сіноптыкі: Цяперашняе надвор'е захаваецца яшчэ тыдзень
На выходных на поўдні краіны чакаюцца дажджы, а на поўначы - ціхае і спакойнае надвор’е. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. На поўдні краіны ўначы ёсць верагоднасць мокрага снегу, а зранку - туманы і галалёд.
Фядотава: "У нашай сталіцы таксама чакаецца, што ў суботу абыдзецца без ападкаў. Але даволі халодна. Ноччу са слабым мінусам, а днём ад 6 да 8 градусаў цяпла. У нядзелю ў сталіцы ёсць верагоднаць непрацяглага невялікага дажджу. І тэмпература паветра не перавысіць у дзённы час 4-6 градусаў цяпла".
На пачатку наступнага тыдня, паведамляюць сіноптыкі, захаваецца нізкі атмасферны фон. Дажджы пройдуць у асобных раёнах краіны. Дзённая тэмпература чакаецца ад +2 на поўначы і да +10 градусаў на поўдні Беларусі. Толькі ў сярэдзіне наступнага тыдня тэмпература паветра павысіцца да 4-11 градусаў, але павялічыцца верагоднасць ападкаў.