Сіноптыкі падлічылі, наколькі ў Мінску пацяплела за апошнія 10 гадоў
На 1,4 градуса вырасла за 10 апошніх гадоў сярэдняя тэмпература паветра ў беларускай сталіцы. Пра гэта паведамляе аддзел клімата Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. Сіноптыкі сведчаць, што зімовыя і летнія месяцы сталі значна
цяплейшымі, а вось сярэдняя тэмпература паветра ў траўні і кастрычніку
практычна не змянілася.
Па ўсёй краіне з 1989 года сярэдняя тэмпература паднялася на 1,1 градуса, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".
Па ўсёй краіне з 1989 года сярэдняя тэмпература паднялася на 1,1 градуса, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".