Сіноптыкі прагназуюць кароткачасовае пахаладанне

Кароткачасовае пахаладанне прынясе халоднае арктычнае паветра са Скандынавіі, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.  У чацвер дзённая тэмпература ўжо не перавысіць 10-16 градусаў цяпла, а ў ноч з 6 на 7 чэрвеня чакаецца, што тэмпература паветра складзе плюс 2-8 градусаў, у асобных раёнах на глебе магчымыя замаразкі да 0.. -2 градусаў.

Аднак выхадныя ўжо будуць цёплыя, у нядзелю днём чакаецца 23 градусы цяпла, паведамляе "Интерфакс-Запад".