Сіноптыкі: У нядзелю чакаецца снег і да 10 градусаў марозу
Да 10 градусаў марозу прагназуецца ў нядзелю ў паўночна-ўсходніх раёнах Віцебшчыны. У сярэднім па краіне заўтра днём будзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр, уначы з суботы на нядзелю тэмпература паветра складзе мінус 5-12 градусаў, месцамі — да 16 градусаў марозу. Па захадзе краіны прагназуецца снег, слабая завіруха. На дарогах месцамі галаледзіца.