Сіноптыкі: у панядзелак ападкі не чакаюцца
У панядзелак, 28 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы па Магілёўскай і Гомельскай абласцях у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на рэспубліканскі гідраметэацэнтр, тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 8-14 градусаў, на Гомельшчыне — да +18. Днём прагназуецца 21-26 градусаў цяпла, у Гомельскай вобласці — да +28.