Сірыя хоча ўступіць у Мытны саюз

Прэзідэнт Сірыі  падчас свайго знаходжання ў Мінску выказаў жаданне далучыцца да Мытнага саюза, перадае Радыё Свабода.

"У нас адно вялікае пытанне — гэта далучэнне Сірыі да зоны свабоднага гандлю паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам, – сказаў прэзідэнт Сірыі Башар Асад. — Мы хочам займець вашую падтрымку ў гэтым пытанні, бо гэта будзе спрыяць пашырэнню і ўмацаванню гандлёва-эканамічных адносін паміж нашым і вашым рэгіёнамі".