Сістэма мер крымінальнай адказнасці будзе ўдасканальвацца

Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў Канцэпцыю ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку іх выканання. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта, канцэпцыя прадугледжвае рэалізацыю комплекса мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы пакаранняў і іншых мер крымінальнай адказнасці. Мэта - забяспечыць іх адпаведнасць узроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі, мэтам сацыяльнай адаптацыі асуджаных і структуры злачыннасці.