Скабелка пачынае трэнерскую кар’еру
Вядомы беларускі хакеіст, нападаючы мінскага «Дынама» Андрэй Скабелка вырашыў паспрабаваць свае сілы ў якасці трэнера. Ён прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб навакузнецкага «Металурга»
ў якасці асістэнта галоўнага трэнера, паведамляе сайт газеты «Прессбол».