Скакуха ў вышыню Алена Іванова прапусціць Алімпіяду ў Пекіне?
У допінг-спробе беларускай лёгкаатлеткі Алены Івановай выяўлены фурасямід
Інфармацыя аб наяўнасці забароненага медпрэпарата фурасяміда прыйшла з аўстрыйскай лабараторыі, дзе даследаваўся допінг-тэст беларускай скакухі ў вышыню Алены Івановай. Спарцменка заняла 4-е месца на нядаўнім моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Вугоршчыне. Там у яе і ўзялі аналіз. У сямідзённы тэрмін пасля таго, як допінг-спроба дала станоўчы вынік, было праведзена расследаванне.
Спарцменка пералічыла прэпараты, якія яна ўжывала. Але ўсе яны дазволеныя да выкарыстання і маюць сертыфікаты. І сама Алена Іванова і яе доктар адмаўляюць ужыванне фурасяміда.
Івановай прапанавалі пайсці на даследванне другой спробы. Аднак гэтая працэдура дарагая і здзяйсняецца за рахунак спартоўцаў.Праўда, калі першапачатковы вердыкт не пацвярджаецца, грошы атлетам вяртаюцца. Але Іванова адмовілася.
Выканкам Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, прытрымліваючыся міжнародных нормаў, прыняў рашэнне адхіліць яе ад спаборніцтваў. У бліжэйшы час варта чакаць вердыкта аб двухгадовай дыскваліфікацыі ад Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Гэта значыць, што перспектыўная 19-летняя скакуха ў вышыню прапусціць Алімпіяду-2008 у Пекіне.
"БелТА"