Скарацілася вытворчасць мінеральнай вады

На 9% у Беларусі сёлета скарацілася вытворчасць мінеральнай вады. Пра гэта паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. Агулам вытворчасць мінеральнай вады за 10 месяцаў 2009 года склала амаль 300 млн паўлітраў. Прычым, амаль 284 млн з іх прыпадае на юрыдычных асобаў без ведамственнай падначаленасці (у іх вытворчасць скарацілася на 9%). Скарацілася вытворчасць мінеральнай вады і прадпрыемствамі Ўпраўлення справамі прэзідэнта — на 20,7% — да 891 тысяч паўлітраў.

Як адзначае сайт agronews.ru, павелічэнне вытворчасці адзначана толькі ў арганізацый Белкаапсаюза — амаль на 3%.