“СКА!РБ”: “Атрымлівайце задавальненне ад свайго жыцця!”
12 снежня ў клубе “Акварыум”адбыўся зборны канцэрт беларускіх ска-панк гуртоў з дзіўнай назвай “Нет границам”. Адзін з удзельнікаў мерапрыемства-мінскі гурт “СКА!РБ”, а, калі дакладней, ягоны бас-гітарыст – Раман Цыбульскі, завітаў у студыю Еўрарадыё і распавёў пра новы метад запісу песень, прызнаўся ў адсутнасці “вясельнага” рэпертуара , а яшчэ назваў імёны мінскай ска-панк-мафіі.
Еўрапейскае радыё для Беларусі: Падзяліцеся, калі ласка, свежымі эмоцыямі. Як усё прайшло, і што ўвогуле такое – адыграць канцэрт для гурта “СКА!РБ”?
Раман Цыбульскі: Дзякуй Богу, для нас “адыграць канцэрт”- ужо не нешта незвычайнае. Учора , здаецца, быў саракавы,юбілейны выступ нашага гурта. Мы перыядычна выступаем: ёсць дзе, нас запрашаюць. “СКА!РБ ” ўжо дастаткова вядомы гурт на мінскай, магчыма, і на беларускай ска-панк-сцэне. Учарашні выступ падаўся даволі прыстойным, нават гук быў больш-менш нармальным. “Акварыум” вядомы тым, што для жывых канцэртаў ён не надта прыдатны, але не прыходзіцца выбіраць, бо, на жаль, у Мінску вялікая праблема з месцамі для канцэртаў такога кшталту.
ЕРБ: Публіка вас любіць. Гледачы танчаць і падпяваюць вашыя песні, а гэта - першы прызнак якой-ніякой славы. Каб прывабіць слухача да сваёй творчасці, што трэба рабіць?
Р.Ц.: Ой! Трэба рабіць цікавую музыку. Трэба рабіць яе, напэўна, шчыра. Ну і, безумоўна, не малое значэнне грае піяр - то бок, прабіванне гурта ў Інтэрнэце. У нас, напрыклад, ёсць свой сайт, праз які ы распаўсюджваем інфармацыю пра канцэрты, размяшчаем песні, нават песні, проста запісаныя ў час рэпетыцый на фотаапарат! Вось такім чынам перыядычна напамінаем аб сабе. Ну і, вядома, трэба граць добра, што,спадзяюся, у нас атрымоўваецца!
ЕРБ: Быць музыкантам - дастаткова адказная справа. Ці не шкадуеце, што пайшлі ў артысты, тым больш што ў нашай краіне гэты хлеб не заўсёды смачны?
Р.Ц.: Я б нават не сказаў, што мы атрымліваем нейкі хлеб з дапамогай музыкі. Гэта-хутчэй, самадзейнасць. Нас у гурце 8 чалавек. Мы ўсе вучымся - хто ў музычных установах, хто - ў іншых месцах. А музыка - гэта проста прыемнае баўленне часу . Мы ж граем ужо 3 гады! І пакуль не закінулі гэтую справу …
ЕРБ: Аднак, рана ці позна, любы музыка, напэўна, ставіць перад сабою пытанне-ці заставацца ў музыцы й найдалей, ці ісці прэч і займацца нечым іншым…
Р.Ц.: Так, магчыма, і для нас, для мяне і для Андрэя - нашага вакаліста, гэтае пытанне стане актуальным напрыканцы навучальнага года. Мы студэнты пятага курса Эканамічнага універсітэта, і пасля яго заканчэння пачнем працаваць. Напэўна, будзе у нас менш вольнага часу, аднак пры жаданні час на музыку заўсёды можна знайсці. Ніколі не позна гэта закінуць, калі ўсё надакучыць.
ЕРБ: А як бацькі ставяцца да вашага выбару? Ці наведваюць яны канцэрты гурта“СКА!РБ”? Можа, неяк фінансова падтрымліваюць?
Р.Ц.: Не, фінансавай падтрымкі ніякай няма, ды мы і не просім. Не той ужо ўзрост, каб прасіць грошай на гітару ці на паход у клуб. Мае, напрыклад, бацькі, ведаюць, што я граю. Як яны могуць быць супраць? Ды і калі б былі супраць - гэта іхняя справа! Я займаюся тым, што мне падабаецца. І гэта галоўнае.
ЕРБ: Гісторыя гурта налічвае тры с паловай гады… Караценька: калі, дзе, як і навошта ўзнік гурт “СКА!РБ”? Хто паўплываў на вашае станаўленне?
Р.Ц.: Першая нашая рэпетыцыя адбылася ў ліпені 2004 года. Я, абодва вакалісты і саксафаніст пачалі хварэць ска-накірункам у музыцы. Напэўна, галоўным арыентырам на той час быў для нас іспанскі гурт ”SKA-P”, які адыграў значную ролю ў гісторыі развіцця музыкі ска. Праз нейкі час знайшліся астатнія музыканты, і пачаліся рэпетыцыі на Калектарнай, на студыі, дзе збіраліся “ZET”. Так усё пачалося. Праўда, перыядычна ў складзе мяняліся бубначы. Цяпер жа ўсё класна! Маем нават поўную духавую пачку-неад”емную частку ска-музыкі. Дзякуючы духавой секцыі у нас з’явілася шмат магчымасцяў у плане напісання музыкі і запісу ў студыі.
ЕРБ: Чаму не атрымалася з “Басовішчам”? Ці будзеце штурмаваць конкурс у наступным годзе?
Р.Ц.: Мы не ставілі сабе мэтай атрымаць перамогу. Мы хацелі проста з’ездзіць туды, паіграць на нармальным, адэкватным , прафесійным апараце. Гэтую задачу – мінімум мы выканалі. Калі спрабаваць выявіць прычыны таго, чаму мы не трапілі у тройку фіналістаў, то гэта здарылася, па-першае, таму, што стылёва мы не надта адпавядаем так званаму фармату “Басовішча”. Па-другое, не абыйшлося без сваіх хібаў. А ці ўбачыць публіка нас на сцэне ў наступным годзе - час пакажа!
ЕРБ: Слухаючы ваш выступ, узнікае ўражанне, што вы не прыйшлі пакуль да нейкай пэўнай моўнай канцэпцыі…
Р.Ц.: Так! Беларускамоўныя песні былі напісаныя яшчэ на пачатку нашай творчасці. Я прапаноўваў ідэю граць ска па-беларуску, што зрабіла б адметным наш гурт. На той час, ды і зараз, па вялікім рахунку, ніхто з мясцовых ска-камандаў не спяваў на роднай мове. З цягам часу гэтая пазіцыя была перагледжана, і цяпер у нашым рэпертуары ёсць расейска- і англамоўныя песні. Дрэнна гэта, ці добра - хто яго ведае. Спяваем тое, што прыходзіць у галаву Андрэя, які піша ўсе тэксты.
ЕРБ: А хто ў гурце адказвае за музыку?
Р.Ц.: Залежыць ад сітуацыі. Часам Андрэй прыносіць нейкія тэксты, замалёўкі, а мы прыдумваем аранжыроўкі. А ўвогуле ўся музыка належыць нашаму бубначу.
ЕРБ: Вынікам першых вашых рэпетыцыяў была песня “Лета”, якая дагэтуль прысутнічае ў рэпертуары гурта. Такая песня-візітоўка. Колькі, на ваш погляд, можна спяваць і граць адну і тую ж песню, і што трэба рабіць, каб яна не абрыдла ні сабе, ні публіцы?
Р.Ц.: Публіцы яна да гэтага часу не абрыдла, як гэта ні дзіўна, што бачна па канцэртах. А для нас гэта такая песня-“стрэмка”, якую мы нават не граем на рэпетыцыях. Мне здаецца, песню можна граць столькі, колькі яна будзе падабацца людзям і падабацца музыкам . Тым больш, у жывым выкананні адна і тая ж песня заўсёды гучыць па-рознаму. Песню трэба граць да тае пары, пакуль аб гэтым просіць публіка..
ЕРБ: Фішка ска-панку - гэта тэксты. Мне, напрыклад, спадабалася вашая песня пра Ліндсей Лохан. Усё зразумела - гламурная дзіва, вядомая скандалістка, актрыса… Кажуць, што ў нашай краіне таксама ёсць гламур. Ці не ўзнікала ў вас ідэя прысвяціць песню, напрыклад, гурту ” Топлес” ці Паліне Смолавай?
Р.Ц.: Ідэй такіх не ўзнікала, але дзякуй - магчыма нешта атрымаецца ў будучыні! На гэты момант у нас ёсць тэкст у распрацоўцы, які можна прывязаць і да беларускай псеўда-гламурнай рэчаіснасці…
ЕРБ: А не спрабавалі паказаць гэтую песню самой спадарыні Лохан?
Р.Ц.: Трэ паспрабаваць… Раптам яна выйдзе ў ICQ да Андрэя паразмаўляць?..
ЕРБ: Тры гады - дастаткова сур’ёзны тэрмін, на працягу якога можна б было выдаць альбом. І не адзін. А вы ўсё дэмкі пішаце. Рыхтуеце “бомбу” да выдання ці ,банальна, справа ў фінансах?
Р.Ц.: Наяўнасць альбому ў дыскаграфіі - ужо вынік, дэманстрацыя таго, на што гурт здольны. На гэты момант мы маем 5 запісаных трэкаў, якія знаходзяцца ў стане звядзення. Будзем запісваць новыя песні. У бліжэйшы час збіраемся сканцэнтравацца менавіта на гэтым. І, магчыма, калі-небудзь нашыя прыхільнікі змогуць набыць міні-альбом гурта “СКА!РБ”. Праблема фінансаў у нашым гурце відавочная: шэсць з васьмі удзельнікаў калектыву - студэнты.
ЕРБ: Якім чынам вы падтрымліваеце імідж ска-панк музыкантаў?
Р.Ц.: Ёсць стыль ска, які мае ўжо амаль пяцідзесяцігадовую гісторыю. Музыка ска ўвесь час была звязаная з пэўнымі моладзевымі субкультурамі, якія адрозніваліся паміж сабой, у тым ліку і вопраткай. У наш час - час трэцяй хвалі ска, якая, уласна, і называецца ска-панкам, на дрэс-код не звяртаецца аніякай увагі. Мы апранаемся так, як нам падабаецца, як бы банальна гэта ні гучала.
ЕРБ: Гурт малады. Прыгожыя хлопцы на сцэне. Ці былі сітуацыі, калі прыходзілася адбівацца ад прыхільніц? Ці атрымоўваеце часам лісты, кшталту: без цябе - толькі багна?..
Р.Ц.: Пра сябе магу сказаць, што ў мяне такога не было. Магчыма,таму што я граю з нейкім сэнсе нябачную ролю ў гурце. У прынцыпе, я не чуў пра такія гісторыі, каб нам пісалі на сайт, што”ВАЎ”!.. Але абсалютна нармальная сітуацыя, калі народ знаёміцца на канцэртах, у тым ліку, дзяўчаты. Бывае, што ў некага нешта з гэтага і атрымліваецца. А адбівацца прыходзілася ад іншых людзей, і літаральна адбівацца, калі былі напады на канцэрты. Да прыкладу, гады 2 таму быў ска-панк канцэрт у клубе ”Рытм”, і на гэты канцэрт напалі футбольныя фанаты нацы-накіраванасці. Ім не спадабалася тое, што у афармленні афішы былі выкарыстаны чорны і чырвоны колеры, якія лічацца колерамі антыфашызму, анархізму. Таму і быў “накрыты” гэты канцэрт.
ЕРБ: На ваш погляд, наколькі развітая ў нашай краіне ска-панк-культура? Каго з калегаў па цэху вы маглі б адзначыць?
Р.Ц.: У Беларусі на больш-менш папулярным узроўні ска-панк граюць гурты “Наискосок”,”J-J Bingtz” і ”СКА!РБ” - ска-панк-мафія, як мы сябе называем. ультура ска-панку развіваецца, таму што яна дастаткова папулярная сярод моладзі. Стыль ска мае шматгадовую гісторыю, ён фундаментальна замацаваўся ў гісторыі сусветнай музыкі. Ужо па гэтай прычыне заўсёды будуць знаходзіцца прыхільнікі стылю.
ЕРБ: Апошні тыдзень перад Новым годам музыканты звычайна называюць “Елкамі”. Што ў вас з халтурна-святочным рэпертуарам ?
Р.Ц.: Мабыць, не тую музыку граем - не запрашаюць нас пакуль ані на “елкі”, ані на “вяселлі”.
Мы ствараем музыку ў сваім стылі, а адхіляцца ў бок камерцыі пакуль не плануем. Некалі былі ў нас задумкі зрабіць ска-джаз, менавіта для рэстаранаў. Аднак для ска-джазу ў нас не дастаткова музычнага досведу, дый часу на ўсё не стае.
ЕРБ: Як працуе гурт“СКА!РБ”, мы ўжо ведаем. Як вы адпачываеце? Якім чынам плануеце сустракаць Новы год?
Р.Ц.: Наконт Новага года нічога канкрэтнага пакуль не скажу. Магчыма, будзе нешта сумеснае з сябрамі, знаёмымі. А адпачываем - як уся, уласна, прагрэсіўная студэнцкая моладзь Рэспублікі Беларусь - наведваем розныя мерапрыемствы, у тым ліку і папулярныя ў апошні час рэтра-вечарыны, клубы і падобныя месцы.
ЕРБ: Вашыя віншаванні і пажаданні слухачам Еўрарадыё…
Р.Ц.: Навагоднія віншаванні ад гурта “СКА!РБ” могуць гучаць наступным чынам: слухайце толькі добрую музыку! Атрымлівайце ад гэтага задавальненне, і яшчэ задавальненне ад свайго жыцця!
“Музыка-гэта проста прыемнае баўленне часу”

Ска па-беларуску і не толькі… Пра творчасць.

“…адхіляцца ў бок камерцыі пакуль не плануем…”