Скарлет Ёхансан запісала кавер на The Cure

Актрыса Скарлет Ёхансан, якая нядаўна дэбютавала на музычнай ніве, выпусціла канцэртны міні-альбом, паведамляе Pitchfork. Пласцінка Live Session EP распаўсюджваецца эксклюзіўна праз інтэрнэт-краму iTunes і складаецца з сямі кампазіцый коштам 99 цэнтаў кожная. Купіць альбом цалкам абыдзецца ў 5,99 долараў.

На канцэртным альбоме, як і на сваім дэбютным альбоме "Anywhere I Lay My Head", Ёхансан перапявае кампазіцыі з рэпертуару Тома Уэйтса. Сярод іх і тыя, што ўжо прысутнічалі на альбоме "Falling Down", "I Wish I Was in New Orleans", "Green Grass", "Who Are You?" і "Anywhere I Lay My Head", а таксама навінка "Innocent When You Dream".

Акрамя таго, актрыса запісала кавер-версію "Boys Don't Cry" — хіт гурта The Cure 1979 года.

Альбом "Anywhere I Lay My Head" выйшаў у траўні 2008 года і атрымаў разгромныя водгукі ў прэсе.

Фота: www.salomon.ucoz.ru