Скарлет Ёхансан запіша новы альбом
Скарлет Ёхансан абвясціла аб тым, што збіраецца запісаць новы альбом,
паведамляецца на сайце NME. Плыта будзе цалкам складацца з арыгінальных
кампазіцый. Калі акторку, якая зусім нядаўна дэбютавала ў музыцы, спыталі, каго з выканаўцаў яна абрала б, калі ўсё ж вырашылася б запісваць чарговую складанку рымэйкаў, Ёхансан адказала, што спынілася б на песнях Леанарда Коэна.
Скарлет Ёхансан не сказала, калі мае намер пачаць працу над альбомам і ці будзе пісаць для яго музыку сама.
У альбоме "Anywhere I Lay My Head", які выйшаў у траўні бягучага года, была ўсяго адна арыгінальная кампазіцыя. Для гэтай кружэлкі Ёхансан перапела дзесяць кампазіцый Тома Ўэйтса.
Фота: www.fotki.yandex.ru