С.Касцян пасля скасавання "чорнага спісу" сабраўся ў Прагу

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касцян паставіўся спакойна да адмены Еўрасаюзам "спісу неўязных". Цяпер ён збіраецца ў Прагу. Нагадаем, што сам С.Касцян значыўся ў гэтым "чорным спісе" Еўрасаюза. Ён кажа, што скасаванне спісу на яго не вельмі паўплывала, бо ён не вельмі імкнецца за мяжу, тым больш у Еўрасаюз. Аднак адна паездка на Захад у яго ўсё ж запланаваная.  

Касцян: Калі ўсё будзе добра, то даўно запланавана паседжанне Міжнароднага славянскага камітэту ў Празе, членам якога я з'яўляюся. Таму планую, што ў лютым наступнага года я пабываю ў Празе.

Іншых замежных паездак С.Касцян пакуль не плануе.