Скэнлан: Праблемы правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі яшчэ актуальныя
На перадкалядным прыёме журналістаў 13 снежня Часовы Павераны Злучаных Штатаў Амерыкі Майкл Скэнлан больш за ўсё ўвагі надаў мемарандуму аб узаемаадносінах. Нагадаем, што яго нядаўна падпісалі дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан і міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Па словах Скэнлана, Злучаныя Штаты вельмі вітаюць тое, што высокаўзбагачаны ўран будзе вывезены з тэрыторыіі Беларусі і заменены на нізкаўзбагачаны, які не могуць выкарыстоўваць тэрарысты. ЗША бярэ на сябе тэхнічную дапамогу для таго, каб гэты працэс прайшоў хутчэй і лягчэй.
Пры гэтым ён нагадаў, што сітуацыя з высокаўзбагачаным уранам – гэта толькі адзін з пунктаў мемарандума аб узаемаадносінах. Цэнтральным пытанне у адносінах паміж ЗША і Беларуссю па-ранейшаму з’яўляюцца праблемы правоў чалавека і дэмакратыі.
Кіраўніцтва Беларусі пацвердзіла, што пытанні правоў чалавека і дэмакратыі ўсё яшчэ з’яўляюцца праблемнымі ў адносінах пакміж Беларуссю і ЗША. ЗША гэта вітае. “Мы гэта вітаем і спадзяемся на прагрэс”, - адзначыў Скэнлан. Па словах амерыканскага дыпламата, пакуль у Беларусі захоўваецца статус–кво ў гэтай сферы і выбары гэта ўнікальная магчымасць, каб пайсці па шляху прагрэсу.