Складзены генетычны партрэт сучаснага беларуса
Складзены генетычны партрэт сучаснага беларуса. Аб гэтым паведаміў загадчык лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі акадэміі навук Алег Давыдзенка. У ходзе даследавання было вывучана каля тысячы проб ДНК карэнных беларусаў.
Давыдзенка распавёў, што паводле даследавання, беларусы — гэта індаеўрапейцы, славяне, а не балты. Найбольш блізкія сваякі да нас па колькасці генетычных сістэм — гэта рускія і ўкраінцы. Бліжэй за ўсё да гэтай групы славян стаяць балты, наступныя па блізкасці — германцы, астатнія ўсе далей, сказаў даследчык.
Паводле яго слоў, сярод узораў ДНК беларусаў знойдзена таксама ад 2 да 4% генетычных сістэм азіяцкага паходжання. Вучоныя маюць намер высветліць іх паходжанне. Для гэтага плануецца вывучыць этнічныя супольнасці на тэрыторыі Беларусі: беларускіх татар, беларускіх яўрэяў і іншых, паведамляе БелаПАН.