Скончыўся допыт Святланы Калінкінай

Яна была ў КДБ, дзе яе дапытвалі па справе аб масавых беспарадках. Журналістка паведаміла толькі, што допыт быў на тую ж тэму, што і 14 студзеня. Нічога іншага яна не магла распавесці, спаслаўшыся на падпіску аб неразгалошванні, паведамляе БАЖ.