Скот Вэйланд раскажа пра радасць
Былы ўдзельнік Velvet Revolver Скот Вэйланд, які на пачатку гэтага году развітаўся з гуртом, каб вярнуцца ў «родны» калектыў Stone Temple Pilots, анансаваў выхад новага сольнага альбому. Гледзячы па ўсім, рокер абсалютна задаволены пераменамі ў жыцці, бо
назваў сваю кружэлку «Happy»? Альбом з'явіцца на прылаўках музычных
крамаў Еўропы і ЗША 18 лістапада.
Падрабязнасці сольнага рэлізу Вэйланда пакуль не паведамляюцца. Вядома толькі, што прадзюсаваць альбом дапамагалі Дуг Грын і Стыў Альбіні, а да ўдзелу ў запісы былі прыцягнутыя трое ўдзельнікаў No Doubt – Тоні Кэнэл, Том Дзюмант і Эдрыян Янг.
«Happy» стане другім сольным альбомам у дыскаграфіі Скота Вэйланда. Дэбютны альбом рокера «12 Bar Blues» з'явіўся ў 1998-м годзе. У падтрымку сваёй новай кружэлкі музыка плануе правесці канцэртны тур па ЗША.
Плануецца, што паездка стартуе не раней сярэдзіны лістапада, бо да гэтага часу Вэйланд будзе знаходзіцца на гастролях са Stone Temple Pilots. Турнэ калектыву, якое пачалося яшчэ вясной гэтага году, скончыцца 31 кастрычніка ў Алабаме.
Фота: upload.wikimedia.org