Скутэр у Беларусі прыраўняюць да матацыкла

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перадало ва ўрад дакументы, згодна з якімі скутэр будзе прыроўнены да матацыкла. Пра гэта паведаміў кіраўнік міністэрства Уладзімір Навумаў, інфармуе "Інтэрфакс". Навумаў растлумачыў, што згодна з гэтымі дакументамі, мець права кіраваць скутэрамі змогуць толькі тыя, хто дасягнуў 18 гадоў. Яны павінны мець права на кіраванне дадзеным транспартным сродкам, а таксама насіць шлемы.

Міністр дадаў, што "непаўналетнія будуць ездзіць на роварах" і дадаў, што ў Мінску хутка адкрыецца 30-кіламетровая веласіпедная траса.