Славаччына падтрымае санкцыі супраць беларускіх уладаў
Паведамляе Радыё Свабода.
Апошнія крокі беларускіх уладаў супярэчаць каштоўнасцям дэмакратыі, вяршэнства закона і абароне фундаментальных правоў чалавека, уключаючы свабоду выказванняў, гаворыцца ў дэкларацыі МЗС Славаччыны.
Славаччына будзе падтрымліваць выкарыстанне Еўрасаюзам ўсіх інструментаў, у тым ліку падаўжэнне санкцыяў як частку палітыкі Еўрасаюза ў адказ на дзеянні беларускіх уладаў.
Супрацоўніцтва з інстытутамі грамадзянскай супольнасці застаецца адным з галоўных прыярытэтаў знешняй палітыкі Славаччыны ў адносінах з Беларуссю.
Славаччына асуджае выкарыстанне неадэкватнай сілы супраць грамадзянаў Беларусі і выказвае расчараванне ў сувязі з закрыццём офіса АБСЕ ў Мінску, гаворыцца ў заяве.