Славацкая амбасада ў Беларусі зачынілася на два тыдні

Амбасада Славакіі ў Беларусі будзе зачынена з 26 кастрычніка па 10 лістапада ў сувязі з пераездам на новы адрас – вуліца Валадарскага, 6.
Як інфармуе БЕЛТА, прыём дакументаў на візу быў скончаны яшчэ 23 кастрычніка.

Здаць дакументы можна будзе толькі 11 лістапада па новым адрасе і па ранейшым раскладзе.