Славацкая кампанія ў наступным годзе будзе прадаваць лятаючыя аўто
Аэрамабілі, на якіх можна ездзіць па хуткасных трасах, а таксама падымацца ў паветра, паступяць у продаж у наступным годзе. У гэтым запэўнівае чытачоў партал Auto.Mail.ru. Выпуск лятаючых машын AeroMobil 3.0 ажыццяўляе славацкая кампанія.
Дэманстрацыйнае відэа новага транспартнага сродку выклалі на YouTube яшчэ ў 2014 годзе.
На дарозе аэрамабіль можа разганяцца да хуткасці 160 кіламетраў на гадзіну, а ў небе — да 200 кіламетраў на гадзіну. Аднак для ўзлёту яму патрэбна свабодная прастора не меней за 300 метраў.
Аэрамабіль будзе дарагім задавальненнем — да 200 тысяч еўра. Каб сесці за руль такога транспартнага сродку, трэба мець не толькі пасведчанне кіроўцы, але і ліцэнзію пілота.