"Славянскі базар у Віцебску” пройдзе пад Пагоняй

Выява новага герба Віцебскай вобласці з’явілася на даху 9-павярховага будынку, што месціцца побач з галоўнай пляцоўкай фестывалю. Герб з Пагоняй, ці як апошнім часам сарамліва называюць яе ідэолагі, “вершнікам з аголеным мячом”,  усталявалі ліпеня. Атрымліваецца, што ўсе фестывальныя мерапрыемствы – ад канцэрта адкрыцця да народных гулянняў – пройдуць у Віцебску пад Пагоняй. Нават Аляксандар Лукашэнка, які будзе сёння са сцэны Амфітэатра вітаць удзельнікаў ды гасцей фестываля, будзе глядзець наўпрост на Пагоню – сцэнічная пляцоўка якраз насупраць.  Некаторыя месцічы іранізуюць, маўляў, ўлады забаяліся прыладзіць Пагоню над абласным выканкамам. У будынку, на якім усталявалі герб, месціцца шэраг дзяржаўных і камерцыйных установаў, некалькі крамаў, а нейкі час нават здымала офіс варажбітка. А выканкам, дарэчы, на той жа вуліцы, праз адзін дом.



Здымак Ядвігі Сташэўскай