Следчы камітэт папярэдзіў мінскіх аматараў віртуальнага сэксу

Следчы камітэт папярэдзіў мінскіх аматараў віртуальнага сэксу

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску на працягу месяца пачало некалькі крымінальных спраў па падазрэнні ў вымагальніцтве пры дапамозе Інтэрнэту, паведамляе прэс-служба СК.

Паведамляецца, што зламыснікі дзейнічаюць па адной схеме. Зламыснік ад імя дзяўчыны знаёміўся з мужчынамі праз сацыяльныя сеткі і прапаноўваў ім заняцца віртуальным сэксам. Потым размова пераходзіла ў праграму Skype. Зламыснік без згоды пацярпелага вёў запіс размовы, а потым патрабаваў ад сваёй ахвяры пералічыць каля 100 долараў ЗША на электронныя кашалькі розных аплатных сістэм. Пры адмове ён пагражаў выкласці запіс у інтэрнэт для агульнага доступу.

І нават калі пацярпелыя перасылалі грошы, то відэафайлы з іх удзелам ва ўсіх выпадках пазней перасылаліся іншым карыстальнікам сацсетак.

Паводле атрыманых звестак, рэгістрацыя і кіраванне электроннымі кашалькамі, на якія пералічваліся грошы, вялося з тэрыторыі Украіны.