Следчы камітэт правярае абставіны смерці школьніка ў Рэчыцы
16-гадовага падлетка яшчэ 25 жніўня знайшлі павешаным у будынку царквы мясцовай абшчыны "Сведкі Іеговы".
Там жа была перадсмяротная запіска, змест яе не разгалошваецца. Паводле папярэдняй версіі, адбылося самагубства. Матэрыялы праверкі вывучае абласное ўпраўленне Следчага камітэта.
Паведамляецца, што школьнік, як і яго бацькі, уваходзіў у абшчыну "Сведкі Іеговы". Водгукі пра яго і яго сям'ю былі толькі станоўчыя, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia