Слэш запісаў гітарныя партыі для італьянскай рок-зоркі

Гітарыст Velvet Revolver Слэш запісаў гітарныя партыі для адной з песень новага альбома зоркі італьянскай рок-сцэны Васка Росі «Il Mondo Che Vorrei».
Сольныя вынаходствы Слэша можна пачуць у кампазіцыі «Gioca Con Me», назва якой перакладаецца з італьянскай як «Гуляй са мной».

Паведамляецца, што знаёмства двух легендарных музыкаў адбылося праз сесіённага бубнача гурта Росі Мэта Лога, які ў свой час быў заняты ў праекце Slash's Snakepit.

Нагадаю, што Слэш даволі часта ўдзельнічае ў падобных сумесных акцыях, напрыклад, сумесныя песні з Майклам Джэксанам (Dirty Diana з альбома Bad) і Ігі Попам (Home - Brick By Brick).

Васка Росі з'яўляецца адным з самых паспяховых і вядомых за мяжой італьянскіх музыкаў. За сваю больш чым 30-гадовую кар'еру музыка выдаў два дзясяткі альбомаў, кожны з якіх быў уганараваны як мінімум «залатым» сертыфікатам у Італіі.

Фота: blogs.guardian.co.uk