Слэш запіша альбом разам з Озі Осбарнам
Былы гітарыст Guns N'Roses і ўдзельнік гурта Velvet Revolver Слэш плануе выпусціць сольны альбом. Пра гэта піша выданне NME са спасылкай на відэаінтэрв'ю жонкі музыкі Пэрлы Хадсан, якое яна дала рэсурсу The Rockerrazzi.
Як распавяла Хадсан, Слэш мае намер прыцягнуць да працы над плытай сваіх сяброў. Так, стала вядома, што гітарыст запрасіў для запісу новага альбома лідэра Black Sabbath Озі Осбарна, які 3 лістапада стаў уладальнікам тытула "Жывой легенды" на цырымоніі ўручэння ўзнагарод "Classic Rock Roll Of Honour".
Таксама ў запісу сольнай кружэлкі Слэша возьме ўдзел вакалістка амерыканскага гурта Black Eyed Peas Ферджы. Дакладная дата выхаду кружэлкі былога ўдзельніка Guns N'Roses пакуль не вызначаная. Аднак вядома, што Слэш ужо запісаў 14 песень, частка з якіх з'явіцца на яго сольным альбоме.
У 2009 годзе Слэш дасць адзін сольны канцэрт: увесну адбудзецца яго выступ на фэсце Quart у Нарвегіі. Музыка стане хэдлайнерам першага дня фэсту, які пройдзе з 30 чэрвеня па 4 ліпеня. У хуткім часе Слэш дасць некалькі канцэртаў у Вялікабрытаніі.
Што датычыцца гурта Velvet Revolver, які быў створаны Слэшам і двума іншымі былымі ўдзельнікамі Guns N'Roses - бас-гітарыстам Дафам Макаганам і бубначом Мэтам Сорумам у 2002 годзе, то ў цяперашні час музыкі займаюцца пошукам новага вакаліста. Нагадаем, што ўвесну 2008 года былы фронтмэн калектыва Скот Вэйланд прыняў рашэнне пакінуць гурт і вярнуцца ў свой папярэдні калектыў Stone Temple Pilots.
Дарэчы, таксама жонка Слэша адзначыла, што лічыць праект Velvet Revolver "не самым лепшым месцам працы для свайго мужа".
Фота: www.russiansanfran.com