Slipknot: "Мы не развальваемся. Нас чакаюць вялікія справы"

Бубнач Джоі Джордзісан не пакідаў гурт Slipknot. Пра гэта музыка паведаміў праз свой Facebook, падкрэсліўшы, што чуткі пра раптоўны сыход “яго засталі так жа знянацку, як і іншых удзельнікаў гурта”. Джордзісан кажа, што “аддаў гурту 18 гадоў жыцця і ніколі б не пакінуў яго вось так”.

Паведамленне пра сыход Джоі са Slipknot з’явілася на афіцыйнай старонцы гурта 12 снежня і пазней было выдаленае. Пазней фронтмэн калектыва Коры Тэйлар напісаў у адной з сацыяльных сетак, што тыя, хто мяркуе, што KNOT развальваецца, “вельмі моцна памыляюцца”. Маўляў, у 2014 гурт “чакаюць вялікія справы”. Таму “будзьце на сувязі”.

Фота: www.billboard.com