Слонімцы — супраць вуліцы Пятра Войкава
Слонімцы не хочуць жыць на вуліцы імя Пятра Войкава, які знішчыў усю сям’ю апошняга расійскага цара Мікалая ІІ. Зараз жыхары збіраюць подпісы за перайменаванне вуліцы. Ёсць прапанова назваць яе імём вядомага слонімца графа Войцэха Пуслоўскага. Некаторыя слонімцы хацелі б, каб вуліца насіла імя паўстанца Міхала Валовіча альбо уніяцкага святара Антона Неманцэвіча. Настаяцель праваслаўнай царквы прападобнага Афанасія Брэсцкага, якая знаходзіцца на вуліцы Войкава, айцец Уладзімір паведаміў “Газеце Слонімскай”, што ўжо некалькі гадоў таму ён звяртаўся ў мясцовы райвыканкам, каб перайменаваць вуліцу Войкава. Аднак адказ быў адмоўным. Цяпер святара падтрымліваюць амаль усе жыхары вуліцы Войкава.
Дарэчы, сам Войкаў загінуў у 1927 годзе ў Варшаве — яго застрэліў беларус Барыс Кавэрда.
У ідэалагічным аддзеле Слонімскага райвыканкама пра акцыю яшчэ не ведаюць, а свежы нумар "Газеты Слонімскай", дзе змешчана паведамленне пра яе, не чыталі.
Фота - Газета Слонімская