Слонімскі афіцэр заплаціць 7 мільёнаў за лячэнне салдата

7 мільёнаў рублёў заплаціць за лячэнне салдата афіцэр адной са слонімскіх вайсковых частак. Акрамя таго, Міжгарнізонны ваенны суд абмежаваў яго ў адносінах да вайсковай службы тэрмінам на 1 год. Нагадаем, няшчасны выпадак адбыўся з адным са слонімскіх вайскоўцаў на палігоне ў Баранавіцкім раёне. Салдат тэрміновай службы ў спякотны дзень адпіў з немаркіраванай бутэлькі з-пад напою... электраліт для акамулятара.

Гэта выклікала хімічныя апёкі страўніка. У выніку, пацярпелы быў камісаваны з войска па стане здароўя. А афіцэра пакаралі за неахайнае захоўванне той самай вадкасці, якая нанесла шкоду здароўю маладога хлопца.

Іван Юрашчык, Еўрарадыё, Баранавічы