Слонімскія індывідуальныя прадпрымальнікі працягваюць страйк
Больш за 300 індывідуальных прадпрымальнікаў працягваюць страйкаваць у горадзе Слонім Гродзенскай вобласці. Яны пратэстуюць супраць штрафаў і канфіскацый тавару, якія праводзіць
мясцовая падаткавая інспекцыя. Працу працягваюць толькі тыя
прадпрымальнікі, якія прадаюць прадукты, што могуць хутка сапсавацца.
Вось як пракаментаваў “Еўрарадыё” пазіцыю ўдзельнікаў страйку адзін з слонімскіх прадпрымальнікаў:
“Мы заўсёды гатовыя на кампраміс, на рашэнне праблем. Толькі чакаем узаемных дзеянняў ад чыноўнікаў. Але яны пакуль насустрач нам не ідуць”.
Учора адбылася сустрэча прадстаўнікоў слонімскіх прадпрымальнікаў з мясцовымі чыноўнікамі, але пакуль станоўчага рашэння не было дасягнута.
“Людзі настроеныя стаяць да канца”, кажа адзін з удзельнікаў страйку. Паводле яго словаў, прадпрымальнікі настроеныя не выходзіць на працу нават на працягу некалькіх месяцаў, калі іх патрабаванні не будуць выкананыя.