Слонімскія рабочыя хранічна спазняюцца на аўтобус

Графікі работы гарадскіх аўтобусаў і фабрыкі ў вячэрні час не супадаюць. Таму шмат супрацоўнікаў прадпрыемства на апошні аўтобус у горад не паспяваюць. Датрываўшы да зімы, камвольшчыкі звярнуліся са скаргай у рэдакцыю "Газеты слонімскай". Напэўна, у іншых інстанцыях ім дапамагчы не здолелі.