Слухаць рэп больш шкодна, чым рок
Доктар Браян Праймак з University of Pittsburgh School of Medicine выявіў, што тэксты кожнай трэцяй папулярнай песні кепска ўплываюць на вушы юнакоў.
У іх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка і спяваецца пра наркотыкі, цыгарэты, алкаголь і сэкс. Выснову зрабілі на падставе аналізу 279 песень, напісаных у перыяд з 2005 года да нашых дзён.
Падлеткі, якія слухаюць музыку па 2,5 гадзіны ў дзень, атрымліваюць негатыўныя прамяні шкоднай для іх інфармацыі. Штодзённая колькасць такой інфармацыі складае 84 адзінкі.
У зону рызыкі перш за ўсё трапляюць тыя, хто слухае рэп. Дзіўна, але ў тую ж зону трапілі і тыя, хто любіць кантры. Далей ідуць прыхільнікі r`n`b и хіп-хопу, і толькі пасля – аматары року і попу.
Доктар Паймак, аднак, не выступае за ўзмацненне цэнзуры, замест гэтага ён прапануе “вучыць дзяцей самастойна аналізаваць і ацэньваць інфармацыю”.
З гэтай нагоды хочацца прыгадаць дакумент савецкіх часоў. Параўнайце, дзеля цікавасці.
Фота: Reuters