Служба "адно акно" будзе працаваць праз інтэрнэт

Праз інтэрнэт будуць збіраць даведкі з розных інстанцыяў супрацоўнікі службы "адно акно". Адмысловы праграмны комплекс для аператыўнай працы службы амаль цалкам усталяваны ў Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Пра гэта паведаміла супрацоўніца Міністэрства юстыцыі Ірына ПятроваПятрова: "Працуючы ўручную, чалавек павінен у тэкставым рэдактары напісаць ліст, павінен яго раздрукаваць, падпісаць у кіраўніка, паставіць пячатку, зарэгістраваць у канцылярыі, запакаваць у канверт і адправіць па пошце. Калі чалавек працуе наўпрост у рэжыме онлайн з праграмным комплексам "адно акно", даецца магчымасць у лічаныя секунды атрымаць запыт і падрыхтаваць на яго адказ".

Нагадаем, што служба "адно акно" ажыццяўляе прыём і выдачу дакументаў па розных адміністрацыйных працэдурах.