Служба бяспекі прэзідэнта праявіла пільнасць
Супрацоўнікі службы затрымалі на даху гандлёвага цэнтра "Аляксандраў пасаж" аператара БелаПАН Васіля Сямашку, які намагаўся зняць панараму горада.
Падаплёка інцыдэнта ў тым, што непадалёк ад абранага аператарам месца здымкаў размешчаная Нацыянальная бібліятэка, у якой якраз у гэты час Аляксандр Лукашэнка гутарыў з расійскімі журналістамі.
Верагодна, Служба бяспекі прэзідэнта прыняла аператара БелаПАН ці то за папарацы, ці то за патэнцыйнага тэрарыста. Цяпер праводзіцца праверка, паведамляе udf.by.