Смаленск можа стаць сталіцай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

У адміністрацыі Смаленскай вобласці адбылося выязное пасяджэнне камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Расіі і Беларусі па заканадаўстве і рэгламенту, паведамляе сайт “Смоленские новости”. Гэта камісія курыруе падрыхтоўку і прыняцце Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы, праект якога, па словах парламентарыяў, практычна гатовы.

На дадзены момант бакам засталося ўзгадніць артыкул, які датычыцца сферы паўнамоцтваў Саюзнай дзяржавы, звязаных са знешняй палітыкай, абаронай, аховай межаў. Прыняцце акту чакаецца ў лістападзе.

Пасля пасяджэння яго ўдзельнікі ў гутарцы з журналістамі адзначалі, што сталіцай Саюзнай дзяржавы можа стаць Смаленск, які мае для гэтага ўсе шанцы.