Смалявічы стануць горадам-спадарожнікам Мінска
Горадам-спадарожнікам Мінска стануць Смалявічы. Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька. Паводле яго слоў. Мінгарвыканкам працуе над гэтым праектам сумесна з Мінаблвыканкамам. Ужо распрацаваная канцэпцыя рэалізацыі пабудовы горада-спадарожніка. У Смалявічах ужо адведзеная тэрыторыя, на якой плануецца пабудаваць пасёлак на 20 тысяч чалавек, паведамляе БЕЛТА.