The Smashing Pumpkins перавыдаюць дэбютны альбом

Амерыканцы The Smashing Pumpkins перавыдадуць свой дэбютны альбом Gish, які выйшаў ў 1991 годзе.  Як паведамля сайт NME, дыск выйдзе летам гэтага года, аднак дакладнай даты рэлізу музыкі не называюць.

Таксама невядома, які менавіта матэрыял The Smashing Pumpkins уключаць у другую версію Gish. Мяркуецца, што выхад альбома супадзе з гастрольным турам Gish, які плануецца сёлета.

Як паведамлялася раней, у гонар свайго 20-годдзя калектыў плануе выпусціць дакументальны DVD (гурт быў заснаваны ў Чыкага ў 1988 годзе).

Акрамя таго, у гонар гэтай падзеі ў ЗША адбудуцца некалькі юбілейных канцэртаў The Smashing Pumpkins.

А ўжо на пачатку 2009 года музыкі распачнуць запіс новага альбома.

Фота: rockandrentz.blogspot.com