Smashing Pumpkins рэкламуюць Hyundai
Амерыканскія альтэрнатыўшчыкі Smashing Pumpkins запісалі новы сінгл
«FOL». Песня будзе прэзентаваная ў рэкламным роліку аўтамабільнай
кампаніі Hyundai, адмыслова па замове якой быў напісаны трэк. Прадстаўнікі Hyundai звярнуліся да Білі Коргана (Billy Corgan) і Джымі Чэмберлэйна (Jimmy Chamberlain), бо палічылі, што альтэрнатыўны саўнд узору Smashing Pumpkins найлепшым чынам адлюструе «характар» новай мадэлі Genesis Coupe.
«Настрой новай захапляльнай мадэлі Hyundai Genesis Coupe цалкам супадае з музыкай ад Smashing Pumpkins, і разам гэта з'яўляецца ідэальным стартам рэкламнай кампаніі», - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай Hyundai Motors.
Трэк «FOL» ужо цяпер можна спампаваць на афіцыйным сайце Smashing Pumpkins.
Фота: www.daymusic.ru