Смайлу сёння спаўняецца 26 гадоў
19 верасня 1982 года, прафесар амерыканскага Ўніверсітэта Карнегі-Мелана Скот Фалман упершыню прапанаваў выкарыстоўваць тры знакі – двукроп'е, злучок і дужку — для таго каб пазначаць “усмешку” ў тэксце, які набіраецца на камп’ютары.
Гісторыя захавала той самы ліст, які Фалман адправіў на мясцовую электронную дошку аб'яў, што была прататыпам сённяшніх форумаў і ў той час з'яўлялася асноўным сродкам зносін паміж супрацоўнікамі ўніверсітэта.
19-Sep-82 11:44 Scott E Fahlman :-) From: Scott E Fahlman I propose that the following character sequence for joke markers: :-) Read it sideways.
Actually, it is probably more economical to mark things that are NOT jokes, given current trends. For this, use :-(
Гістарычнаму паведамленню папярэднічала доўгая дыскусія, дзе яе ўдзельнікі абмяркоўвалі пытанне таго, якія знакі варта выкарыстоўваць для таго, каб паказваць, што паведамленне носіць гумарыстычны характар. За 26 гадоў смайл стаў нязменным атрыбутам электронных зносін. Ён замяняе тое, чаго бракуе ў размовах чата або электроннай пошты – інтанацыю голасу і міміку. Смайлы дапамагаюць лепш зразумець суразмоўцу, улавіць яго настрой.
Паводле Calend.ru