СМІ: У крушэнні судна ля берагоў Італіі загінула 400 чалавек

Каля 400 мігрантаў маглі загінуць пры крушэнні перапоўненага судна на шляху з Лівіі ў Італію, інфармуе ВВС. Уратаваныя пасажыры сцвярджаюць, што сярод загінулых шмат дзяцей.

Італьянская берагавая ахова выратавала 144 чалавекі ў панядзелак і неадкладна пачала паветраную і марскую выратавальную аперацыю ў спадзеве знайсці астатніх. Паводле звестак СМІ, пачынаючы з пятніцы болей за сем тысяч мігрантаў падабралі ў Міжземным моры.

Тыя, хто выжыў, кажуць, што трагедыя адбылася пасля таго, як лодка з 550 пасажырамі на борце перакулілася. Дзевяць целаў ужо знойдзеныя, аднак нікога хто б выжыў, выратавальнікі пакуль не знайшлі.

У панядзелак іншаму судну берагавой аховы, якое спрабавала ўратаваць людзей, перашкодзіла стральба ў паветра — огонь адкрылі нелегальныя перавозчыкі людзей у Еўропу. Інцыдэнт адбыўся ў 60 марскіх мілях ад Лівіі, пасля таго, як італьянскае судна і ісландскі вартавы карабель прыйшлі на дапамогу, прыняўшы 250 чалавек на буксірны катэр.

Пасля таго як большасць мігрантаў былі выратаваныя, нелегальныя перавозчыкі падплылі да выратавальнікаў, каб узяць пад кантроль апусцелую лодку.

Летась болей за 280 тысяч чалавек трапілі ў ЕС нелегальна. Многія ўцякалі з зоны ўзброеных канфліктаў у Сірыі, Эрытрэі і Самалі. Каля 3400 мігрантаў загінулі, спрабуючы трапіць у Еўропу.