СМІ: Выбух у цэнтры Стакгольма не быў тэрактам

СМІ: Выбух у цэнтры Стакгольма не быў тэрактам

У цэнтры Стакгольма ўвечары 26 студзеня адбыўся выбух. Паводле інфармацыі замежных СМІ, інцыдэнт здарыўся ў гандлёвым цэнтры Mood Gallerian: пачуўся гучны воплеск, а затым гук разбітага шкла, пасля чаго вуліцу перад гандлёвым цэнтрам засыпалі асколкі. Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Паводле папярэдняй версіі праваахоўнікаў, нехта ўзарваў піратэхнічны сродак — магутную петарду. Іншых прычынаў здарэння спецыялісты не пабачылі.

Каля гандлёвага комплексу знайшлі пашкоджаны аўтамабіль і абследавалі яго на прадмет закладзенай выбухоўкі, аднак нічога там не ўбачылі. Імаверна, машыну зачапіла асколкамі шкла ад будынка.