The Smiths шосты раз выдаюць свае лепшыя песні
Брытанскія рокеры The Smiths выдаюць чарговую «бэставую» складанку «Hang the DJ: The Very Best of the Smiths». Дыск з'явіцца 7 кастрычніка і будзе выдадзены ў двух варыянтах:
звычайным і падвойным.
Праграму асноўнага дыску складуць 23 кампазіцыі, размешчаныя ў храналагічным парадку ад першага сінглу «Hand in Glove» 1983-га году да выдадзенага ў 1987-м годзе, незадоўга да распаду гурта, «Last Night I Dreamt That Somebody Loved Me».
На бонус-дыску будуць прадстаўленыя розныя рарытэты – у тым ліку бісайды, альтэрнатыўныя версіі такіх кампазіцый, як «This Charming Man» і «Pretty Girls Make Graves», і канцэртныя варыянты песень «Handsome Devil», «Meat s Murder», «What's the World» і «London».
Нагадаем, што «Hang the DJ: The Very Best of the Smiths» стане ўжо шостай складанкай лепшых хітоў, выдадзенай з моманту расфармавання The Smiths. Першая з іх — «Louder Than Bombs» — з'явілася яшчэ ў пачатку 1987-га, а апошняй з'яўляецца выдадзены ў 2001-м альбом «The Very Best of the Smiths».
Фота: www.aquariumdrunkard.com