Снегапады ў Беларусі б'юць стогадовыя рэкорды
Міжземнаморскі цыклон прынёс у Беларусь вялікія снегапады. У большасці раёнаў краіны за перыяд з 12 па 15 лютага вышыня снежнага пакрова ўзрасла на 10-23 см, што складае прыкладна 30-60% месячнай нормы ападкаў. У Менску гурбы выраслі на 10 см. Вышыня снежнага пакрова вагаецца ад 15 см у раёне метэастанцыі Палеская (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) да 54 см у Полацку. У сталіцы вышыня гурбаў дасягае 43 см.
Так, у Брэсце вышыня снежнага пакрова дасягае 49 см, чаго за апошнія сто гадоў там не адзначалася ні разу, зазначае БЕЛТА.
У Віцебску адзначаюць новы рэкорду вышыні снежнага пакрова за ўсе гады метэаназірання. Сёння ён склаў 52 см.
На Гродзеншчыне таксама снегапады перавышаюць паказчыкі некалькіх дзесяцігоддзяў. Вышыня снежнага пакрова ў Навагрудку перавысіла рэкорд 30-гадовай даўніны. У Гродне не вытрымаўшы снегавай нагрузкі абрынулася страха жылога дома, пабудаванага ў 1900 годзе. Плошча правалу склала 90 кв.м. З-за правалу даху апынуўся пашкоджаная столь у кватэры на другім паверсе дома, дзе знаходзілася сям'я з трох чалавек. Ніхто з іх не пацярпеў.