Snow Patrol атрымалі ганаровую шыльду
На мінулым тыдні ў родным для Snow Patrol Белфасце адбылося адкрыццё памятнай шыльды ў гонар гурта. Менавіта ў гэтым горадзе Паўночнай Ірландыі амаль 15 гадоў таму прайшлі
першыя канцэрты калектыву. Пачынаючы з сярэдзіны 90-х музыкі паспелі
выдаць шэсць альбомаў, тры з якіх трапілі ў Топ-5 брытанскага чарту, а
таксама сабралі у свой арсенал некалькі прэстыжных музычных прэмій.
Кульмінацыяй узнагароджання стала адкрыццё памятнай таблічкі на сцяне паба Duke of York у Белфасце, дзе Snow Patrol адыгралі свой першы канцэрт у 1998 годзе.
«У нас ніколі не было аншлагаў у Duke of York і, шчыра кажучы, для нас тады і 30 чалавек у зале лічылася вялікай аўдыторыяй, - прызнаецца фронтмэн Гэры Лайтбадзі (Gary Lightbody). - А цяпер мы выступаем перад 40-тысячным натоўпам - і не паверыце - адчуваем тое ж трапятанне, што і тады!».
Нагадаем, што зараз Snow Patrol павольна працуюць над матэрыялам для новага дыска, паслядоўніка выдадзенага ў 2008-м «A Hundred Million Suns». Па словах Гэры Лайтбадзі, студыйныя сесіі стартуе у кастрычніку гэтага года - а сама пласцінка будзе выдадзена ўжо ў 2011-м.
Фота: efestivals.co.uk