Snow Patrol запісваюць альбом з мышамі

Шатландскія рокеры прыступілі да працы над сваім чарговым студыйным альбомам. Запіс дыска адбываецца ў размешчаным у ірландскай глыбінцы старым маёнтку, які, па словах вакаліста Гэры Лайтбадзі, «кішыць кажанамі». Праўда, музыка сцвярджае, што гэта зусім не перашкаджае яму і яго калегам працаваць.

«Тут мора кажаноў, але я вельмі сумняваюся, што сярод іх мы знойдзем Бэтмана. А было бы выдатна атрымаць такога суседа!» — жартуе франтмэн.

Студыйныя сесіі альбома стартавалі на пачатку траўня. “Я вельмі задаволены тым, што ў нас атрымоўваецца, - прызнаецца Лайтбадзі. – Вельмі прыемна назіраць, як брыдкія качаняты – чарнавыя накіды песень – ператвараюцца ў выдатных лебедзяў”.

Дата выхаду новага дыска шатландцаў пакуль не прызначаная.

Фота: forum.funkysouls.com

Нагадаем, што папярэдняя праца гурта – выпушчаны ў 2006-м годзе альбом «Eyes Open» - атрымаў «плацінавы» статут у ЗША і Вялікабрытаніі, бо разышоўся па ўсім свеце тыражом каля двух мільёнаў асобнікаў.