Снуп Дог запісаў трэк з касманаўтам
Вядомы амерыканскі рэпер Снуп Дог запісаў сумесны трэк з касманаўтам Базам Олдрынам, які стаў другім чалавекам пасля Ніла Армстранга, які пабываў на Месяцы. Песня называецца “Rocket Experience” і яе можна скачаць праз сервіс iTunes, а даходы ад яе будуць пераведзеныя дабрачынным фондам, якія займаюцца касмічнай адукацыяй. Рэпер лічыць, што падлеткі павіны цікавіцца космасам, бо гэта — будучыня чалавецтва.