Снуп Дог згодзен пакаяцца перад Брытанскімі уладамі
Знакамітаму рэперу Снупу Догу, які зараз гастарлюе па Еўропе, забаранілі ўезд у Вялікабрытанію. Хутчэй за ўсё, брытанцы вырашылі не пускаць Снуп Дога з-за інцыдэнта,
які адбыўся ў красавіку мінулага году ў аэрапорце Хітроў, калі рэпер
разам са сваім суправаджэннем распачаў бойку з аховай аэрапорту.
Тады Снуп быў арыштаваны па абвінавачванні ў парушэнні грамадскага парадку. Нагадаю, што не так даўно Снуп быў арыштаваны ў Швецыі па падазрэнні ў захоўванні і ўжыванні наркотыкаў.
Зараз мэнэджэры Снупа шукаюць любыя магчымасці, каб рэпер усё ж адыграў канцэрты, запланаваныя па раскладу, і нават збіраюцца звярнуцца па дапамогу да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра.
Як заявіў прэс-аташэ рэпера, “Снуп і яго каманда шчыра спадзяюцца на тое, што брытанскія ўлады адменяць сваё рашэнне і шоў адбудзецца ў запланаваны час.
Дог гатовы паразмаўляць з уладамі краіны і даць ім гарантыі, а каманда зробіць усё магчымае, каб пераканаць прэм’ер-міністра паўплываць на сітуацыю”.
Таксама ўжо існуе афіцыйная заяўва, што калі канцэрты Снупа ў Вялікабрытаніі адбудуцца, то ён ахвяруе частку прыбыткаў ад іх брытанскім дабарачынным фондам. Дадам, што ў Вялікабрытаніі запланавана пяць выступаў Снупа Дога.
Фата: www.terra.com.mx