Сольны канцэрт “Чароўнага труса” ў "Графіці" пад пытаннем
“Чароўны трус” Юра Дземідовіч рыхтуецца да сольнага канцэрту ў пабе “Графіці”. Папярэдне выступ запланаваны на 26 сакавіка. Аднак, як распавёў Еўрарадыё мастацкі кіраўнік спевака Ўладзімір Глушакоў, канцэрт юнага генія адбудзецца толькі ў выпадку ідэальнай падрыхтаванасці Юры і бездакорнасці яго праграмы для паказу гледачам: Уладзімір Глушакоў: “26 сакавіка – папярэдняя дамоўленасць. Мы ведаем пра гэта і працуем. Аднак пакуль мы не зробім усё так, каб гэта задаволіла мяне самога перадусім, мы канцэрт даваць не будзем”.
Плануецца, што канцэрт у пабе “Графіці” стане рэпетыцыяй вялікай прэзентацыі дэбютнага альбома Юры Дземідовіча, над якім цяпер вядзецца актыўная праца. Днямі была запісаная знакамітая кампазіцыя “Памяці Каруза” у суправаджэнні вакальнай групы “Камерата”, дзякуючы чаму Юрава выкананне набыло новыя фарбы:
Уладзімір Глушакоў: “Гэта цудоўна! Яны надалі новага гучання Юраваму выкананню. Гэта ўражвае! Але гэта трэба давесці да сапраўднай якасці. Каб гэта было не проста чыста, гладка, а каб гэта стала ягоным”.
Ці возьме ўдзел у канцэрце вакальная група “Камерата” і сябры Юры Дземідовіча па хоры хлопчыкаў? Уладзімір Глушакоў сумняваецца: маўляў, сцэна паба "Графіці" прыдатная толькі для трох чалавек, а Юра любіць свабодна рухацца ў межах сцэны.
Паводле прэс-рэлізу клуба "Графіці", квіткі на канцэрт Юры Дземідовіча можна набыць за 29 тысяч рублёў.